Winning entries could not be determined in this language pair.There were 3 entries submitted in this pair during the submission phase. Not enough votes were submitted by peers for a winning entry to be determined.Competition in this pair is now closed. |
Мы прызвычаіліся да раскошы лонданскага раёна SE26: Кэлі Брук і Джэйсан Стэтхэм раней жылі над стаматолагам. Але калі туфлікі Анушкі Хэмпэл даткнуліся да парэпаных ходнікаў паркоўкі пад вокнамі маёй кватэры, мне цяжка было не згадаць фотаздымкі са штотыднёвіка "Пікчэр Пост": каралеўская асоба наведвае сем’і, пацярпелыя ад бамбёжкі падчас другой сусветнай вайны. Аднак яе місія ў маім сціплым прадмесці ― не спачуванне. Хэмпэл ― жанчына, якая вынайшла бутык-гатэль яшчэ да таго, як ён атрымаў гэтае найменне. Яна з’явілася, каб даць мне параду, якой адчайна прагне палова ўласнікаў нерухомасці Захада, мяркуючы па агромністых публікацыях у часопісах аб інтэр’ерах і жарсных паведамленнях на форумах аматараў майстраваць: як надаць звычайнай хаце выгляд і атмасферу пяцізорачнага гатэля коштам £750 за ноч. У нашым выпадку перахэмпэлізаваць сціплую перапланаваную кватэру, пабудаваную сярод трохпавярховага аднакватэрнага дома віктарыянскай эпохі на два канцы. “У цябе атрымаецца,” ― заявіла яна, зірнуўшы на маю кухню. “Любы чалавек на гэта здатны. Не бачу, чаму не. Аднак паміж пакоямі мусіць існаваць пераемнасць. Патрэбна раскрываць прастору ў адпаведнасці з адной ідэяй”. Яна тужліва паглядзела на пажарную лесвіцу. “І ты проста абавязаны купіць суседні дом”. Спадзяюся, яна пажартавала. ... Аднак варта прыпыніцца, каб разглядзець абсурднасць падобнай задумы. Пакой у гатэлі – месца без памяці. Нас турбуюць сляды папярэдняга госця, асабліва таму, што многія з нас селяцца ў гатэлі, каб тварыць тое, што мы нізавошта не рабілі б дома. Гатэльны нумар мусіць быць стэрыльна чыстым, як быццам з ложка толькі што прыбралі нябожчыка. (Дапраўды, такое часам здараецца). Хата ― адлюстраванне адваротнай ідэі: яна мусіць быць склепам успамінаў. Гісторыя жыхароў месціцца ў фотаздымках на каміне, карцінах на сценах, кнігах на паліцах. Калі б гатэльныя нумары былі людзьмі, яны былі б усмешлівымі ахвярамі лабатаміі альбо ціхімі псіхапатамі. | Entry #12587 — Discuss 0
|
Мы прывыклі да зачаравання лонданскага прадмесця Сайденхем: Кэлі Брук і Джэйсан Стэтхэм жылі над стаматолагам. Але калі абцасы Анушкі Хэмпел стукаюць па патрэсканаму цэменту стаянкі, размешчанай побач з маёй кватэрай, цяжка не ўспомніць фатаграфіі з часопіса Picture Post, зробленыя падчас каралеўскага візіту пацярпелых ад бамбавання сем'яў у часы Другой сусветнай вайны. Аднак, яе роль ў маім сціплым трактаце аб прыгарадзе больш, чым проста выраз сімпатыі. Хэмпель - жанчына, якая прыдумала буцік-гатэль перш, чым з'явілася гэтая фірмовая назва, - прыйшла, каб паведаміць мне інфармацыю з-за якой, мяркуючы па публікацыях у часопісах па інтэр'еры і трывожных паведамленнях на інтэрнэт форумах «Зрабі сам», здаецца, страціла надзею палова уласнікаў ў заходнім свеце: як надаць звычайнаму дому знешні выгляд і атмасферу пяцізоркавага гасцінічнага нумара коштам 750 фунтаў за ноч. У дадзеным выпадку, перарабіць у стылі Хэмпел сціплую пераабсталяваную кватэру, зробленную з сярэдняй часткі трохпавярховага віктарыянскага аднакватэрнага дома. "Вы можаце гэта зрабіць", кажа яна, аглядаючы маю кухню. "Любы можа гэта зрабіць. Няма нiякіх прычын адмаўляцца ад ідэі. Але паміж нумарамі павінна быць паслядоўнасць. Усюды павінна прасочвацца адна ідэя". Яна з сумам глядзіць на пажарную лесвіцу. "І вам давядзецца купіць дом па суседству, вядома ж". Гэта жарт. Я спадяюся. ... Аднак, варта зрабіць паўзу, калі ўзяць да увагі незвычайную акалiчнасць гэтага намера. Нумар у гатэлі - гэта прастора, страціўшая памяць. Мы былі б занепакоены, калі б яна мела якія-небудзь прыкметы папярэдніх жыхароў, у прыватнасці, па той прычыне, што многія з нас селяцца ў гатэлях для таго, каб рабіць рэчы, якія мы ніколі не зрабілі б дома. Мы чакаем, што гасцінічны нумар будзе прыбраны так старанна, як быццам труп толькі што выцягнулі з ложку (у некаторых выпадках, так сапраўды і адбываецца). Хатні інтэр'ер ўвасабляе ў сабе супрацьлеглыя ідэі: гэта сховішча успамінаў. Гісторыя яго жыхароў павінна зберагацца там: у фотаздымках на каміне, карцінах на сценах, кнігах на паліцах. Калі б нумары ў гатэлі былі людзьмі, яны былі б альбо ўсмешлівымі пацыентамі пасля лабатаміі, альбо добрапрыстойнымі псіхапатамі. | Entry #12703 — Discuss 0
|
Мы прызвычаіліся да глямуру Лондана SE26 (код паўднёва-усходняга раёна): Кэлі Брук і Джэйсан Стэтхэм раней жылі тут над дэнтыстам. Але калі абцасы Анускі Хэмпель застукалі па трэснутаму цэменту паркінга звонку маёй кватэры, цяжка не ўзгадаць тыя фотаздымкі на паштоўках, дзе чальцы каралеўскай радзіны падчас Другой сусветнай вайны наведваюць сем'і з разбамбаваных дамоў. Аднак яе місія ў маім сціплым прадмесці датычыць большага чым простае выказванне спачування. Хэмпель - гэта кабета, якая стварыла буцік-гатэль яшчэ да таго як ён займеў гэткую патэнтаваную назву, прыйшла каб паінфармаваць мяне, што мяркуючы па паведамленнях у часопісах, якія займаюцца інтэр'ерам і заклапочаных анлайн посцінгах на форумах DIY (зрабі гэта сам), здаецца што палова ўласнікаў маёмасці ў заходнім свеце знаходзіцца ў роспачы: як у звычайным доме стварыць атмасферу пяці-зоркавага гатэля і надаць пакою выгляд нумару, які каштуе £750 за ноч. У гэтым выпадку здзейсніць у стылі Анускі Хэмпель сціплую мадэрнізацыю цэнтральнай часткі кватэры віктарыянскага трохузроўневага аднакватэрнага дома. "Вы можаце гэта зрабіць", - гаворыць яна, кінуўшы вокам на маю кухню. "Кожны можа гэта зрабіць. Зусім няма прычыны, чаму не. Але тут павінна быць бесперапыннасць прасторы паміж пакоямі. Усё павінна падпарадковацца агульнай ідэі". Яна тужліва глядзіць па-над пажарнай лесвіцай. "І, натуральна, вы павінны купіць суседні дом". Гэта жарт. Думаю я. ... Зрэшты, варта зрабіць перапынак, каб узважыць дзіўнасць гэтага імпульсу. Нумар гатэля ёсць амнестычнай прасторай. Мы можам расхвалявацца, калі ў ёй засталіся адзнакі папярэдняга насельніка, асабліва калі ўлічыць тое, што шмат хто з нас наведвае гасцініцы каб рабіць там рэчы, якія мы ня можам рабіць дома. Мы спадзяёмся, што нумар гатэля будзе старанна прыбраны як толькі цела выцягнуць з ложка. (У некаторых выпадках, гэта сапраўды можа здарыцца). Хатні інтэр'ер увасабляе ў сабе супрацьлеглую ідэю: гэта сховішча ўспамінаў. Гісторыя яго насельнікаў павінна быць там у фотаздымках на паліцы над камінам, карцінах на сцяне, кніжках на паліцах. Калі б гатэльныя нумары былі людзьмі, яны б усміхаліся як пацыенты хворыя на лобатомію ці прыстойныя псіхапаты. | Entry #14240 — Discuss 0
|