Winning entries could not be determined in this language pair.There were 2 entries submitted in this pair during the submission phase. Not enough entries were submitted for this pair to advance to the finals round, and it was therefore not possible to determine a winner.Competition in this pair is now closed. |
Цягам многіх гадоў, не робячы вялікага шуму з гэтай нагоды, улады ў Нью-Ёрку адключылi большасць кнопак кіравання, якія калісцi дзейнічалі каб кiраваць пешаходамi на скрыжаваннях вулiц. Яны вырашылі, што камп'ютэрызаваныя таймеры амаль заўсёды працуюць лепш. Да 2004 году, менш чым 750 з 3250 такіх кнопак заставалiся ў працы. Гарадскія ўлады не сталi, аднак, дэмантаваць напрацуюцыя кнопкі – i яны дагэтуль вабяць незлічоныя пальцы да дарэмных націскаў. Першапачаткова кнопкі не чапалi з-за кошту іх дэмантавання. Але аказалася, што нават непрацуючыя кнопкі служаць сваёй мэты. Пешаходы, якія націскаюць кнопку, менш верагодна пойдуць, перш чым з'явіцца зялёны чалавечак, кажа Таль Арон-Гілад з унiверсiтэту Бэн-Гурыёна ў Негеве, Ізраіль. Вывучыўшы паводзіны на пераходах, яна адзначае, што людзі з большай гатоўнасцю падпарадкоўваюцца сістэме, якая паважае іхнi ўнёсак. Непрацуючыя кнопкі даюць эфект кшталту плацэба, таму што людзям падабаецца пачуццё ўлады над сістэмамі, якімi яны карыстаюцца, кажа Эйтан Адар, эксперт па ўзаемадзеянні чалавека з кампутарам з універсітэту штата Мічыган, горад Энн-Арбар. Доктар Адар адзначае, што яго студэнты, якiя распрацоўваюць праграмнае забеспячэнне, уключаюць інтэрактыўную кнопку «захаваць», якая не мае ніякай ролі, акрамя як супакоіць тых карыстальнікаў, якія не ведаюць, што іх націскi клавіш аўтаматычна захоўваюцца ў любым выпадку. Падумайце пра гэта, ён кажа, як дотык добразычлівага падману, каб супрацьстаяць ўласцівай халоднасці свету машын. Гэта адзін погляд. Але на скрыжаваннях, па меншай меры, кнопкі плацэба могуць таксама мець адваротны бок. Ралф Рыссер, кіраўнік венскага інстытуту «Фактум», які вывучае псіхалагічныя фактары ў сістэмах дарожнага руху, лічыць, што дасведчанасць пешаходаў пра існаванне такiх кнопак, і, як следства, крыўда за падман, цяпер пераважвае ўсе выгады. | Entry #24869 — Discuss 0 — Variant: Not specified
|
Цягам многіх гадоў, без асаблівай спешкі, улады Нью-Ёрка адключылі большасць кнопак, якія раней ужываліся для кіравання святлафорамі на пешаходных пераходах горада. Яны вырашылі, што камп’ютэрныя таймеры амаль заўсёды спраўляюцца лепш. На пачатак 2004 года з 3250 кнопак працаздольнымі заставаліся менш за 750. Аднак улады горада не сталі прымаць адключаныя кнопкі, і націсканні, цяпер ужо марныя, працягваліся. Першапачаткова кнопкі захаваліся дзякуючы таму, што прымаць іх было дорага. Аднак выявілася, што нават непрацоўныя кнопкі выконваюць пэўную задачу. Як распавяла Тал Арон-Гілад з універсітэта Бен-Гурыён у Негеве (Ізраіль), пешаходы, якія націскаюць на кнопку, з меншай верагоднасцю пачнуць рух не дачакаўшыся з’яўлення зялёнага чалавечка. Яна займалася вывучэннем паводзін на скрыжаваннях і прыйшла да высновы, што людзі ахвотнее падпарадкуюцца той сістэме, якая ўлічвае іх меркаванне. «Адключаныя кнопкі ў дадзеным выпадку ствараюць эфект плацэба, таму што людзям падабаецца адчуванне кантролю за сістэмай, якой яны карыстаюцца», — лічыць Эйтан Адар, эксперт па ўзаемадзеянні чалавека і камп’ютэра Мічыганскага ўніверсітэта, Ан Арбар. Доктар Адар адзначае, што калі яго студэнты распрацоўваюць праграмнае забеспячэнне, яны адмыслова дадаюць клікабельную кнопку «Захаваць», якая не выконвае ніякай практычнай функцыі. Адзінае, што яна робіць — заспакойвае карыстальнікаў, якія не ведаюць, што ўсе іх дзеянні захоўваюцца аўтаматычна і без яе націскання. «Лічыце гэта, — кажа ён, — праяўленнем добразычлівага падману, які супрацьстаіць халоднасці машыннага свету». Гэта адзін пункт погляду. Аднак кнопкі з эфектам плацэба могуць мець і адваротны бок, прынамсі на пешаходных скрыжаваннях. Ральф Рысер, кіраўнік Венскага інстытуту FACTUM, які займаецца вывучэннем псіхалагічных аспектаў сістэм дарожнага руху, лічыць, што ўсведамленне пешаходамі іх існавання і далейшае абурэнне падманам, пераважвае плюсы іх ужывання. | Entry #25633 — Discuss 0 — Variant: Not specified
|